Багацце роднага слова!

22.02.2025
Мерапрыемства з такой назвай адбылося сёння у каледжы

У турніры знаўцаў прынялі ўдзел 3 каманды: "Бульбашы", "Дранікі", "Кажаны". Для каманд настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Вольгай Мар'янаўнай Вашкевіч былі падрыхтаваны 8 выпрабаванняў. Сярод якіх былі крыжаванкі, пераклад слоў, выпраўленне памылак і іншыя. Каманды пад час конкурсаў паказалі свае веды па беларускай мове. Перамогу адзначалі члены каманды "Кажаны", другі вынік паказалі "Бульбашы", трэцімі сталі "Дранікі".

поделиться в: